Полезно знать

Картатэка дыдактычных гульняў скачаць

Памятка для бацькоў “Зарадка для вачэй” скачаць

Папка-перасоўка “Любі сваю хатку, як родную матку” скачаць

Парада для бацькоў “Калі хочаш быць здароў, загартоўвайся!” скачаць

Парада для бацькоў “Мудраслоўе на кожны дзень” скачаць

Парада для бацькоў “Постаць на заказ” скачаць

Парада для бацькоў “Шануйце мову родную” скачаць

Парада для бацькоў “Як выхаваць беларуса” скачаць

Практыкум для бацькоў "Майстэрня чараўнікоў. Багач" скачаць

 

Почитайте детям

Для детей от 2 до 3 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные песенки и потешки. "Мышка, мышка, дзе была?", "Верабейчык", "Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока", "Ай, люлi-люлi-люлечкi", "Iшлаказа", "Люлi-люлi-маленькi", "А ты, коцiнька-каток", "Апсiк, апсiк, каточак", "Чыкi-чыкi, сарока", "Люлi-люлi-люлечкi", "Не хадзi, коцiк", "Ладу, ладу, ладкi", "Баю-баiнку, баю", "Iдзi, iдзi, дожджык" и др.

Белорусские народные сказки. "Муха-пяюха", "Дзедаварукавiчка" и др.

Произведения белорусских поэтов. С.Сокалаў-Воюш. "Мышаня", "Мiшка", "Авечка", "Пчолка"; I.Муравейка. "Адмарозiўлапкi", Е.Лось. "Мая лялька", У.Корбан. "Карова", "Авечка"и др.

Для детей от 3 до 4 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные песенки и потешки. "Iграў я на дудцы", "Ой, бычок, мой бысенька", "Вожык", "Ягорачка", "Ласачка"и др.

Белорусские народные сказки. "Курачка-Рабка", "Зайкавахатка"и др.

Произведения белорусских поэтов. А.Дзеружынскi. "Пралеска"; А.Бадак. "Мышка", В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Жабко. "Залатыпраменьчык" и др.

Произведения белорусских писателей. Я.Брыль. "Жыў-быўвожык" и др.

Для детей от 4 до 5 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные сказки. "Муха-пяюха", "Коцiк, пеўнiк i лiсiца", "Пшанiчныкаласок", "Піліпка-сынок", "Сынок-з-кулачок", "Каток- залатылабок", "Як курачкапеўнікаратавала", "Былінка і верабей".

Произведения белорусских поэтов. Т.Кляшторная. "Ветлiвыясловы", В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Купала. "Лiстапад"; Я.Журба. "Першыясняжынкi", Я.Колас. "Сонца грэе, прыпякае", Л.Дранько-Майсюк. "Пра добрую мышку i мудрую кошку" и др.

Произведения белорусских писателей. В.Вiтка. "Натальчынасямейка"; Я.Брыль. "Жыў-быўвожык" и др.

Для детей от 5 до 7 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные сказки. "Пра быка i ягосяброў", "Жаронцы", "Лёгкi хлеб", "Лiсiца-хiтрыца", "Не сілай, а розумам", "Як кот звяроўнапалохаў", "Селянін, мядзьведзь і лісіца", "Верабей і мыш", "Кот Максім", "Гарошак".

Произведения белорусских поэтов. Р.Барадулiн. "Загадкi на градках"; В.Вiтка. "Вавёрчына гора"; Я.Колас. "Першы гром", Я.Купала. "Бай"; С.Шушкевiч. "Пракалоўкамарык ножку" и др.

Произведения белорусских писателей. Цётка. "Журавель i чапля"; А.Дудараў. "Сiнявочка" ,З.Бядуля "Скарб", В.Вітка "Страшная казка", В.Хомчанка "Білеты ў цырк", К.Каліна "Зімовы дуб", Кампот, "Сакавік і ягосестры"М.Гамолка "Васілевабярозка".

*У адапаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Таямніцы беларускага арнаменту

Народнае мастацтва Беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

Пра што расказваюць узоры

Народнае мастацкае ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Але было б зусім няправільна ацэньваць яго толькі з пазіцыіі прыгажосці, арыгінальнасці арнаментыкі, каларыту. Кожны ўзор – гэта сімвал – ураджаю, працы, шчасця, святаў, павагі да продкаў, кахання, любві.

Беларускі арнамент захаваў у сабе старажытную язычніцкую культуру і міфалогію. Шматлікія ўзоры прысвечаныя беларускім язычніцкім багам – Ярыле, Ладзе, Жыжалю, Маці-Зямлі. Калі вышывальшчыца ці ткачыха аздабляла такімі ўзорамі сваю працу – гэта азначала тое, што яна звярталася за дапамогай да гэтых багоў. Былі таксама арнаменты прысвечаныя і святам такім, як Купалле, Каляды, Дзяды і іншыя. Цікава, яшчэ і тое, што ва ўяўленнях беларусаў гэта не пярэчыла хрысціянскай веры. Рушнік з такім арнаментам мог быць ахвяраваны ў царкву і ёю прыняты.

Асноўныя матывы

У беларускім арнаменце можна вылучыць некалькі асноўных матываў.

Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці. Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Іх адлюстраванне – сімвал багацця і дабрабыту. Тут мы знойдзем вобраз Ярылы-Юрая, бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды, якога прасілі аб добрым ураджаі ці ягонага хрысціянскага двайніка Юрыя. вобразы Жыценя, Жытняй бабы, Спарыша, Рая, Багача (ці дажынкавага снопу), Палявіка, Дажджа, Вялікага Сонца, Маці Зямлі-Карміцелькі, і канешне, Хлеба, як сімвалу дастатка і дабрабыту.

 

вобраз_сонца    вобраз Сонца

вобраз_зямлі-карміцелькі

 

 

 

 

 

                                                         вобраз Зямлі-Карміцелькі

 

вобраз_ярылы вобраз Ярылы-Юрая

Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.

вобраз_маці-радзіцелькі вобраз Маці-Радзіцельніцы

                                                          вобраз Агнювобраз_агню

 

 

Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.

вобраз_роднай_беларусі вобраз Роднай Беларусі                         вобраз Дрэвавобраз_дрэва

 

вобраз_крыніцывобраз Крыніцы                                     вобраз Палёўвобраз_палёу

Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.

Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.

вобраз_песні вобраз Песні

Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.

Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.

вобраз_кахання вобраз Кахання

Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.

вобраз_моцнай_дзяржавы_і_сямьі вобраз Моцнай Дзяржавы і Сям'і               вобраз Чалавекавобраз_чалавека

Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў.

Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.

 

 

свернуть
поделиться в: