Мы забыць сваю мову не мусім,
Каб агеньчык яе не ачах.
Пазнаюць нас, што мы з Беларусі,
Па гаворцы, па нашых вачах…
Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.
Фарміраванне груп з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі кожны год згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх.
У дзіцячым садзе№2 г.Смаргоні па жаданні бацькоў працуе адна група з беларускай мовай навучання для дзяцей ва ўзросце ад 5-ці да 7-і гадоў.
старшая група №12 (выхавальнікі дашкольнай адукацыі Канавалава Н.А., Куніцкая І.А.),
У дадзенай групе адукацыйны працэс, зносіны супрацоўнікаў як з дзецьмі, так і з іх законнымі прадстаўнікамі, ажыццяўляецца пераважна на беларускай мове. Кожны педагог імкнецца стварыць утульнае асяроддзе для маленькіх беларусаў.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з мэтай фарміравання устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай; выхавання асноў нацыянальнага светапогляду створаны ўмовы для вывучэння беларускай мовы. У кожнай групе раз на тыдзень выхавальнікі дашкольнай адукацыі размаўляюць з дзецьмі на роднай мове не толькі ў час заняткаў, але і ў нерэгламентаванай дзейнасці. Створаны ў групах куткі, дзе ўтульна размешчаны драўляныя, цагляныя, ільняныя, саламяныя вырабы, фотаальбомы беларускай народнай творчасці.
Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:
садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;
развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;
узбагачаць беларускі слоўнік дзяцей словамі - назвамі прадметаў асяроддзя, іх якасцей, дзеянняў;
разумець і ўжываць абагульняльныя словы (цацкі, посуд, адзенне, мэбля);
засвойваць формы ветлівасці (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач);
правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі і інш.
З радасцю і шчырасцю ўключаюцца не толькі выхаванцы, але і іх бацькі да святкавання народных святаў.
Свята Камаедзіца
Так мы сустракалі вясну падчас святкавання Масленіцы
А калі яна доўга не прыходзіла, мы яе гукалі.
Свята “Гуканне вясны”